Больш грошай будзе прызначана на будаўніцтва хуткаснай дарогі S6 ад Кашаліна да кальцавой Трыгораду і S10 Торунь – Быдгашч.
Як падкрэсліваецца ў камюніке ўрада, рэалізацыя дарожных праектаў зʼяўляецца часткай стратэгічнага інвестыцыйнага плана, прапанаванага прэзідэнтам Анджэем Дудам.
Выдаткі на Нацыянальную праграму будаўніцтва дарог павялічацца пасля 2021 года і складуць 6,5 мільярда злотых у 2022 годзе, і 15,2 мільярды ў 2023–2025 гадах.
Павялічанае фінансаванне будзе ажыццяўляцца за кошт дзяржаўных аблігацый, пазык, узятых у Еўрапейскім інвестыцыйным банку, і сродкаў з еўрапейскіх фондаў.
ПР/юл