Беларуская Служба

Ryanair узнаўляе палёты з і ў Польшчу з 1 ліпеня

17.06.2020 08:03
Агулам Ryanair будзе лётаць на 200 трасах з і ў Польшчу.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Stefano Garau

Адна з буйнейшых у свеце нізкатарыфных авіякампаній Ryanair з 1 ліпеня пачынае палёты з Польшчы і ў Польшчу, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna. Ірландскія авіялініі маюць у Польшчы некалькі базаў у розных гарадах, найбуйнейшая знаходзіцца ў аэрапорце «Варшава – Модлін», размешчаным у 36 км ад польскай сталіцы. Агулам у ліпені Ryanair будзе лётаць на 200 трасах з і ў Польшчу, паведаміла прэс-служба кампаніі.

Аэрапорт «Варшава – Модлін» папулярны сярод турыстаў, у тым ліку і беларусаў, якія за невялікія грошы падарожнічаюць на самалётах Ryanair па Еўропе.

вс

на фота: самалёт Boeing-737 авіякампаніі Ryanair