Беларуская Служба

Вашынгтон запрапанаваў Анджэю Дудзе сустрэцца з Дональдам Трампам

17.06.2020 10:25
Адной з важнейшых тэм будзе стварэнне ў Польшчы пастаяннай амерыканскай вайсковай базы – гэтак званага «Форта Трамп».
Prezydenci Andrzej Duda i Donald Trump
Prezydenci Andrzej Duda i Donald TrumpJakub Szymczuk/KPRP/Twitter/prezydent.pl

Амерыканскі бок запрапанаваў прэзідэнту Польшчы Анджэю Дудзе наведаць Белы дом і правесці сустрэчу з лідарам ЗША Дональдам Трампам, паведамляе Польскае агенцтва друку са спасылкай на ананімныя крыніцы ў Канцылярыі прэзідэнта РП. Адказ польскага боку Вашынгтону пакуль не накіраваны, інфармуе агенцтва.

Паводле парталу Politico, які добра арыентуецца ў міжнародных справах, не выключаецца, што Дуда накіруецца ў Вашынгтон на будучым тыдні. Рэсурс таксама інфармуе, што Белы дом і Канцылярыя прэзідэнта Польшчы актуальна вядуць перамовы па тэме сустрэчы. Паводле крыніц, адной з важнейшых тэм будзе стварэнне ў Польшчы пастаяннай амерыканскай вайсковай базы – гэтак званага «Форта Трамп».

вс