Беларуская Служба

З Польшчы высылаюць замежнага грамадзяніна – рашэнне прынятае на падставе следства спецслужбаў

17.06.2020 12:15
У 2015-2019 гадах з Польшчы было выслана 14 замежных грамадзян.
An officer with Polands Internal Security Agency (ABW)
An officer with Poland's Internal Security Agency (ABW)Photo: abw.gov.pl

Памежная служба Польшчы затрымала мужчыну, які падазраецца ў сувязях з тэрарызмам. Аператыўныя дзеянні былі праведзеныя на падставе следства, праведзенага Агенцтвам унутранай бяспекі. Затрыманы з'яўляецца грамадзянінам Індыі. Паводле матэрыялаў следства, у мужчыны вельмі радыкальныя погляды, якія ствараюць пагрозу для бяспекі Рэспублікі Польшча. Замежнік будзе высланы з Польшчы. Актуальна ён знаходзіцца ў закрытым цэнтры Памежнай службы.

У 2015-2019 гадах з Польшчы было выслана 14 замежных грамадзян, якія, паводле польскіх спецслужб, стваралі пагрозу для бяспекі краіны і падазраваліся ў сувязях з тэрарыстамі альбо былі прыхільнікамі радыкальных ідэалогіяй.

вс