На палігоне каля гарадка Драўска-Паморске ў паўночна-заходняй Польшчы завяршыліся польска-амерыканскія ваенныя вучэнні Defender Europe 20+.
На заканчэнні вучэнняў прысутнічалі міністр нацыянальнай абароны Польшчы Мар'юш Блашчак і пасол ЗША ў Польшчы Джарджэт Масбахер.
У вучэннях Defender Europe 20+ прынялі ўдзел 6 тыс. салдат – 4 тыс. амерыканскіх і 2 тыс. польскіх. У манеўрах таксама было задзейнічана 2 тыс. адзінак ваеннай тэхнікі.
Мэтай вучэнняў было павышэнне боегатоўнасці Паўночнаатлантычнага альянсу ў крызісных сітуацыях шляхам праверкі магчымасцяў перакідкі войскаў ЗША і іх прыняцця саюзнымі краінамі.
вс