Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы завяршыліся польска-амерыканскія ваенныя вучэнні Defender Europe 20+

17.06.2020 15:15
Мэтай вучэнняў было павышэнне боегатоўнасці НАТА ў крызісных сітуацыях шляхам праверкі магчымасцяў перакідкі войскаў ЗША і іх прыняцця саюзнымі краінамі.
      ( ),         (  ,   )
Пасол ЗША ў Польшчы Джарджэт Масбахер (у цэнтры), побач з ёй міністр абароны Польшчы Мар'юш Блашчак (у цёмнай кашулі, пляскае ў далоні)PAP/Marcin Bielecki

На палігоне каля гарадка Драўска-Паморске ў паўночна-заходняй Польшчы завяршыліся польска-амерыканскія ваенныя вучэнні Defender Europe 20+.

На заканчэнні вучэнняў прысутнічалі міністр нацыянальнай абароны Польшчы Мар'юш Блашчак і пасол ЗША ў Польшчы Джарджэт Масбахер.

У вучэннях Defender Europe 20+ прынялі ўдзел 6 тыс. салдат – 4 тыс. амерыканскіх і 2 тыс. польскіх. У манеўрах таксама было задзейнічана 2 тыс. адзінак ваеннай тэхнікі.

Мэтай вучэнняў было павышэнне боегатоўнасці Паўночнаатлантычнага альянсу ў крызісных сітуацыях шляхам праверкі магчымасцяў перакідкі войскаў ЗША і іх прыняцця саюзнымі краінамі.

вс