Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча плануе дадаткова ўкласці ў мадэрнізацыю дарог каля 5 млрд еўра

17.06.2020 16:01
Перш за ўсё плануецца заінвеставаць у рэканструкцыю аўтатрасы ўздоўж Балтыкі.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.shutterstock

Урад Польшчы плануе дадаткова выдзеліць 21 млрд злотых (больш за 4 млрд 750 млн еўра) на будаўніцтва дарог.

Перш за ўсё плануецца заінвеставаць у рэканструкцыю аўтатрасы ўздоўж Балтыкі – ад горада Кашалін праз Слупск да балтыйскай агламерацыі гарадоў Гданьск, Гдыня і Сопат.

Акрамя таго, плануецца мадэрнізацыя трасы паміж гарадамі Быдгашч і Торунь, якія з'яўляюцца адміністрацыйнымі цэнтрамі Куяўска-Паморскага ваяводства.

вс