У сераду, 17 чэрвеня, Камісія па замежных справах Сейму Польшчы прыняла заяву па сітуацыі ў Беларусі. У афіцыйнай пазіцыі польскія дэпутаты выказалі занепакоенасць палітычнымі рэпрэсіямі, ахвярамі якіх сталі ўдзельнікі збору подпісаў падчас прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі.
«Звяртаемся да ўладаў у Мінску з заклікам неадкладна спыніць пераслед і вызваліць усіх арыштаваных. Камісія па замежных справах выражае салідарнасць з ахвярамі рэпрэсіяў, іх роднымі і блізкімі», – гаворыцца ў афіцыйнай пазіцыі Камісіі па замежных справах Сейму Польшчы.
Пазіцыя Камісіі па замежных справах Сейму Польшчы аб сітуцыі ў Беларусі
Парламентарыі звярнуліся ў Міністэрства замежных спраў Польшчы з просьбай прыняць неадкладныя захады па абароне палітвязняў. У прыватнасці ў афіцыйнай пазіцыі Камісіі сярод іншых згадваюцца палітыкі Мікола Статкевіч, Сяргей Ціханоўскі, Павел Севярынец ды іншыя.
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі запланаваны на 9 жніўня.
эж