Афіцыйныя перамовы прэзідэнта Польшчы Анджэй Дуды і прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў Вашынгтоне пройдуць у сераду, 24 чэрвеня. Пра гэта паведаміў Белы дом.
У заяве гаворыцца, што прэзідэнт Трамп абгаворыць з Анджэем Дудам «далейшае развіццё абароннага супрацоўніцтва» паміж Польшчай і ЗША, а таксама гандаль, энергетычную і тэлекамунікацыйную бяспеку.
Прэс-сакратар прэзідэнта ЗША Кайлі Макэнані паведаміла пра візіт польскага прэзідэнта ў Белы дом. Яна падкрэсліла, што сустрэча адбудзецца ў крытычны момант, калі абедзве краіны адкрыюцца пасля месяцаў барацьбы з пандэміяй каранавіруса.
Раней паведамлялася, што візіт прэзідэнта Анджэя Дуды ў Белы дом будзе звязаны з павелічэннем амерыканскага вайсковага кантынгенту ў Польшчы. Анджэй Дуда стане першым замежным лідарам, які наведае Белы дом з пачатку эпідэміі каранавіруса. Зараз Саветам нацыянальнай бяспекі, Дзярждэпартамент ЗША і Канцылярыя прэзідэнта Польшчы ўзгадняюцца дэталі будучага візіту.
PAP/эж