Беларуская Служба

Дырэктарка „Белсата” просіць польскія СМІ падтрымаць калегаў у Беларусі

25.06.2020 18:02
Яна просіць паведамляць пра чарговую хвалю ўзмацнення рэпрэсій супраць беларускіх журналістаў.
Agnieszka Romaszewska
Agnieszka RomaszewskaPolskieRadio.pl

Дырэктар-галоўны рэдактар тэлеканала „Белсат” Агнешка Рамашэўска-Гузы(Agnieszka Romaszewska-Guzy) звярнулася да польскіх журналістаў з просьбай аб салідарнасць. Яна просіць таксама паведамляць пра чарговую хвалю ўзмацнення рэпрэсій супраць беларускіх журналістаў, у прыватнасці журналістаў Белсату.

У сваёй заяве Агнешка Рамашэўска-Гузы напісала, што з 1994 года, калі Аляксандр Лукашэнка прыйшоў да ўлады, не назіралася настолькі вялікая актыўнасць беларускага грамадства.

- Тысячы людзей выходзяць на вуліцы, каб падпісаць лісты падтрымкі канкурэнтам прэзідэнта, які займае гэтую пасаду ўжо 26 гадоў(…) Пра рост сацыяльнай напружанасці перад надыходзячымі прэзідэнцкімі выбарамі 9 жніўня паведамляюць незалежныя СМІ, якія вяшчаюць непасрэдна з выбарчых акцыяў”, - тлумачыць галоўны рэдактар тэлеканала „Белсат”. Паводле яе, рэжым успрымае гэта, як пагрозу і „спрабуе заглушыць незалежныя СМІ”.

Агнешка Рамашэўска-Гузы паведаміла, што журналістаў тэлеканала „Белсат” пастаянна затрымліваюць.

- Працэс накладання штрафаў на супрацоўнікаў  канала за працу без афіцыйнай акрэдытацыі (якой яны ніколі не маглі атрымаць) і канфіскацыя тэхнікі ўзмацніліся”, - напісала галоўны рэдактар тэлеканала „Белсата”.

Тры журналісты тэлеканала  былі асуджаныя да 46 сутак арышту. Агулам супрацоўнікі „Белсата” атрымалі штрафы ў памеры 24 тысяч злотых. Былі канфіскаваныя дзве камеры, чатыры тэлефоны і абсталяванне для перадачы ў інтэрнэце.

- Мы баімся, што гэткая сітуацыя будзе працягвацца ў бліжэйшыя дні і тыдні да прэзідэнцкіх выбараў.

аз