Прэзідэнт Анджэй Дуда заклікаў выбаршчыкаў параўнаць ягоную выбарчую праграму з праграмай канкурэнта Рафала Тшаскоўскага.
Пасля падліку вынікаў з 99,78 працэнтаў выбарчых участкаў, дзейны прэзідэнт Анджэй Дуда выйграў у першым туры прэзідэнцкіх выбараў, атрымаўшы 43,67 працэнтаў галасоў. У сваю чаргу Рафал Тшаскоўскі заняў другое месца, атрымаўшы 30,34 працэнта галасоў. Гэта азначае, што 12 ліпеня павінен адбыцца дрыгі тур выбараў.
На трэцім месцы апынуўся Шыман Гaлoўня - 13,85 працэнта галасоў. На чарговых месцах, паводле частковых вынікаў Дзяржаўнай выбарчай камісіі, апынуліся Кшыштаф Босак, які набраў 6,75 працэнта галасоў, Уладзіслаў Касіняк-Камыш - 2,37 працэнта і Роберт Бедрань - 2, 21 працэнта.
Прэзідэнт Анджэй Дуда, не баіцца, што ў другім туры яго суперніку ўдасца аб’яднаць прыхільнікаў іншых канкурэнтаў пад лёзунгам „усе супраць дзейнага прэзідэнта”.
- Гэткая спроба напэўна будзе праведзяная. Аднак я перакананы, што палякі разумныя і яны параўнаюць гады, калі Рафал Тшаскоўскі быў членам ураду Доннальда Туска і пазней Эвы Копач. Нагадаюць сабе, на што тады магла сабе дазволіць сярэднестатыстычная польская сям’я і параўнаюць гэта з часам маіх прэзідэнцкіх паўнамоцтваў. Я лічу, што вынік гэтага параўнання будзе для Рафала Тшаскоўскага і яго партыі „Грамадзянская платформа” некарысны.
Анджэй Дуда таксама выказаў гатоўнасць сустрэцца са сваім супернікам Рафалам Тшаскоўскім падчас тэледэбатаў.
Паводле частковых вынікаў, выбарчая яўка склала 64,4 працэнта.
аз