Беларуская Служба

Польшча і Харватыя падпісалі пагадненне аб культурным супрацоўніцтве

02.07.2020 10:03
Віцэ-прэм’ер Пётр Глінскі спадзяецца, што дакумент знойдзе сваё адлюстраванне ў  канкрэтных дзеяннях.
-,               .
Віцэ-прэм'ер, міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Пётр Глінскі і пасол Рэспублікі Харватыя ў Польшчы Таміслаў Відашэвіч.PAP/Łukasz Gągulski

Польшча і Харватыя будуць яшчэ больш цесна супрацоўнічаць у сферы культуры. Віцэ-прэм'ер, міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Пётр Глінскі(Piotr Gliński) і пасол Рэспублікі Харватыя ў Польшчы Таміслаў Відашэвіч падпісалі ў Кракаве пагадненне аб праграме культурнага супрацоўніцтва Польшчы і Харватыі да 2023 года.

Міністр Пётр Глінскі лічыць, што дакумент прывядзе да канкрэтных дзеянняў.

- Плануем больш супольных выставаў, больш тэатральных аглядаў. У нас з Харватыяй шмат супольных гістарычных і культурных сувязей. Апрача таго мы супрацоўнічаем з Харватыяй у рамках ініцыятывы „Рэгіён трох мораў”, у якой таксама культура займае важнае месца.   
 
Праграма супрацоўніцтва была падпісана ў сярэднявечных падвалах Міжнароднага культурнага цэнтра і была звязана з адкрыццём выставы работ выбітнага харвацкага мастака Барыса Бучана.

аз