Міністр нацыянальнай адукацыі Дарыюш Пянткоўскі(Dariusz Piątkowski) заявіў, што стабілізацыя колькасці новых выпадкаў COVID-19 у Польшчы дае надзею на тое, што восенню дзеці вернуцца ў школу. Аднак гэта залежыць ад развіцця эпідэмічнай сітуацыі ў краіне.
Дарыюш Пянткоўскі нагадаў, што ў выпадку магчымай другой хвалі каранавіруса існуюць правілы, якія дазваляюць праводзіць дыстанцыйную адукацыю ў рэгіёнах асаблівага пашырэння эпідэміі.
- Існуюць прававыя магчымасці, якія дазваляюць дырэктарам прыпыніць працу школы ў сітуацыі пагрозы здароўю і бяспецы дзяцей і настаўнікаў, а таксама рашэнні, якія тычацца арганізацыі дыстанцыйнага навучання. Існуе таксама адукацыйная платформа e-podreczniki.pl. Мы гэтага не ліквідуем, каб у асобных выпадках рэгіёны мелі магчымасць такой дыстанцыйнай адукацыі.
Міністр дадаў, што па ўсёй краіне, хутчэй за ўсё, не трэба будзе ўводзіць сістэматычнага дыстанцыйнага навучання. Дарыюш Пянткоўскі падкрэсліў, што традыцыйная форма заняткаў - найбольш эфектыўная.
Міністэрства нацыянальнай адукацыі працуе над рэкамендацыямі для адукацыйных ўстановаў на новы навучальны год. Падрабязнасці правілаў, якія тычацца санітарнага рэжыму, будуць вызначаць міністр аховы здароўя і галоўны санітарны інспектар.
аз