Супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі затрымалі двух грамадзянаў Ірака ў сувязі з перадачай плацежных сродкаў Ісламскай дзяржаве (ІДІЛ), паведаміла прэс-сакратар Пракуратуры Польшчы Ева Бялік, піша польскі партал niezalezna.pl.
З інфармацыі, прадстаўленай пракуратурай, вынікае, што Агенцтва ўнутранай бяспекі затрымала іракцаў па даручэнні пракурора Ніжнесілезскага аддзелу па справах арганізаванай злачыннасці і карупцыі Пракуратуры ва Уроцлаве.
Як адзначае пракуратура, затрыманыя пачулі абвінавачванні перадачы грашовых сродкаў міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыі, вядомай як Ісламская дзяржава (ISIS).
«З прычыны неабходнасці забеспячэння належнага ходу следства, пракурор накіраваў у суд хадайніцтва аб прымяненні меры стрымання ў выглядзе часовага арышту. Суд цалкам падзяліў довады пракурора і ўжыў у дачыненні да падазраваных часовы арышт тэрмінам на 3 месяцы»
- паведаміла прэс-сакратар Пракуратуры Польшчы Ева Бялік.
Меркаваным спонсарам ісламскіх тэрарыстаў пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі, пішуць на партале niezalezna.pl.
эж