Выбарчая кампанія пераходзіць у вырашальны этап. У СМІ паяўляюцца чарговыя апытанні. Паводле даследавання думкі Ipsos для OKO.press, абодва кандыдаты могуць разлічваць на падобную падтрымку ў другім туры.
У апытанні на Рафала Тшаскоўскага з апазіцыйнай «Грамадзянскай кааліцыі» голас аддалі б 49% апытаных, на дзейснага прэзідэнта, якога падтрымлівае кіроўная партыя «Права і справядлівасць», 48%. 3% сказалі, што яшчэ не ведаюць на каго прагаласуюць.
З апублікаванага ўчора на партале onet.pl апытання вынікае, што большыя шанцы на перамогу ў другім туры мае Анджэй Дуда. За яго прагаласавалі б 49% апытаных, а на яго канкурэнта Рафала Тшаскоўскага – 46,4%.
ав