У Польшчы за апошнія суткі выкрыта 259 новых выпадкаў заражэння SARS-CoV-2, у тым ліку 80 – у Сілезіі. Згаданы польскі рэгіён актуальна з'яўляецца эпіцэнтрам трансмісіі каранавіруса. Агулам за час эпідэміі выкрыта 35 тыс. 405 носьбітаў SARS-CoV-2. За суткі памерла 15 чалавек, агульная колькасць смяротных ахвяр склала 1507 чалавек.
Пацыенты, якія памерлі за апошнія суткі, былі ва ўзросце ад 58 да 99 гадоў. У большасці з іх былі іншыя хранічныя захворванні.
вс