Учора вечарам абодва кандыдаты на прэзідэнта Польшчы прынялі ўдзел у гэтак званых дэбатах. Аднак, кожны з іх дэбатаваў з супернікам, якога не было ў залі.
Дзейсны прэзідэнт Анджэй Дуда адказваў на пытанні жыхароў у мясцовасці Коньскіх, а мэр Варшава Рафал Тшаскоўскі ў студыі ў Лешне. Яму пытанні задавалі журналісты розных СМІ, у тым ліку праўладных.
Рафал Тшаскоўскі
-Я абяцаў, што буду спакойны і буду ўсміхацца, але нічога мяне так не злуе, як тое, што «Права і справядлівасць» зрабіла з адукацыяй. У імя хаасу. Каб бацькі сядзелі па начах і зубрылі непатрэбную інфармацыю. Прэзідэнт маўчаў, калі настаўнікаў атакавалі, за гэта ў мяне да яго вялікая прэтэнзія, – казаў Рафал Тшаскоўскі. У сваіх выказваннях ён шматразова запэўніваў, што будзе супрацоўнічаць з урадам. –Я гатовы падтрымліваць урад у перамовах з ЕЗ, – казаў Тшаскоўскі.
Анджэй Дуда з выбарцамі
У сваю чаргу Анджэй Дуда нагадаў, што на наступны дзень пасля выбараў ён адмовіўся ад партыйнай прыналежнасці. Ён зазначыў, што пад кожным законам падпісваўся ён – прэзідэнт – і гэта яго рашэнне. –Калі я згаджаўся з законам, то тады я падпісваўся, – запэўніў Дуда.
Ён нагадаў, што рэалізоўваў праграму Аб’яднаных правых сіл, якую ён таксама рыхтаваў, між іншым, сацыяльную праграму як «Сям’я 500+». Анджэй Дуда звяртаў увагу, што кандыдат «Грамадзянскай кааліцыі» неаднаразова мяняў сваё меркаванне ў розных справах: пенсійнага ўзросту, праграмы «Сям’я 500+».
ав