Беларуская Служба

Варшаўскія помнікі былі «аздобленыя» вясёлкавымі сцягамі

29.07.2020 12:24
У прыватнасці вясёлкавыя сцягі былі прымацаваныя да помніка Мікалаю Каперніку, а нават  да помніка Юзэфа Пілсудскага, размешчанага каля рэзідэнцыі прэзідэнта.
Помніка Сірэны на ВіслеФота: Screen/FB/Spacerowiczka

Уначы з аўторка на сераду, 29 ліпеня шматлікія варшаўскія помнікі былі аздобленыя вясёлкавым сцягам – сімвалам LGBT-супольнасці. У прыватнасці вясёлкавыя сцягі былі прымацаваныя да помніка Мікалаю Каперніку на Кракаўскім прадмесці, статуі Хрыста перад царквой Святога Крыжа, да помніка Вінцэнта Вітаса на Плошчы Трох Крыжоў, помніка Сірэны на Вісле, а нават да помніка маршала Юзэфа Пілсудскага, размешчанага каля рэзідэнцыі прэзідэнта.

Дзеяннямі LGBT-актывістаў абурыўся намеснік міністра юстыцыі Польшчы Себасцьян Калета. У Twitter палітык выклаў фатаграфію статуі Хрыста са сцягам і побач з ёй паказаў разбураную статую часоў Другой сусветнай вайны. «Наступ левых працягваецца. Сёння тым больш сімвалічна, што мэтай нападу напярэдадні гадавіны пачатку Варшаўскага паўстання стаў помнік Хрысту», – напісаў Калета.

У сваю чаргу, па меркаванню LGBT-актывістаў, такім чынам яны намагліся прыцягнуць увагу да праблемы гамафобіі ў польскім грамадстве.

PAP/эж