Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

На Падляшшы пачынаецца Нацыянальная выстава коней арабскай пароды

07.08.2020 13:07
Свята коней арабскай пароды ў Янаве Падляскім завершыцца ў панядзелак, 10 жніўня.
K  .
Kонь арабскай пароды. Photo:Digwen/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Янаве Падляскім на ўсходзе Польшчы пачынаецца Нацыянальная выстава коней арабскай пароды. Асноўнымі часткамі мерапрыемства з’яўляюцца традыцыйныя аўкцыёны - Pride of Poland і Summer Sale.

Старшыня Польскага клуба конных гонак Томаш Халімонюк (Tomasz Chalimoнюк) заявіў, што ў сувязі з пандэміяй падзея будзе мець іншы, чым звычайна характар.

-Абмежаванні звязаныя з пандэміяй каранавіруса прычыніліся да таго, што мерапрыемства будзе мець крыху іншы, чым у мінулых гадах характар. Выстава адбываецца штогод і няма падстаў яе адмяняць. Галоўнай часткай свята коней арабскай пароды з’яўляецца чэмпіянат. Яго адмена – гэта страта ўсяго году для конегадоўцаў. Нагадваю, коні, якія не прысутнічалі ў нацыянальнай выставе не могуць  удзельнічаць у чэмпіянатах свету і Еўропы.  
 
Сёлета ў выставе прымуць удзел 40 конегадоўцаў, якія прэзентуюць 150 коней.
З-за пандэміі колькасць гледачоў была абмежаваная да гадоўцаў, пакупнікоў і прадстаўнікоў замежных дэлегацый.

42-я Нацыянальная выстава коней арабскай пароды, якая пачынаецца сёння на Падляшшы, завершыцца ў панядзелак, 10 жніўня.

аз