Прэс-сакратар польскага ўрада запэўнівае, што Польшча гатовая прадаставіць Лівану ўсю неабходную яму дапамогу. Пётр Мюлер (Piotr Müller) падкрэсліў, што краіна ўдзельнічае ў міжнародным і еўразвязаўскім механізме гуманітарнай дапамогі.
- Цяпер нашая дапамога зводзіцца да таго, што мы адправілі пажарнікаў і медыкаў на месца трагедыі. У сітуацыі, калі б была неабходная таксама іншая дапамога, то мы на гэта гатовыя. Дарэчы Польшча паведаміла пра гэта, як у рамках еўразвязаўскага, так і сусветнага механізма дапамогі.
Выдаткі на аказанне дапамогі Лівану былі выдзеленыя з урадавага фонду гуманітарнай дапамогі.
Пазаўчора ў Бейрут, які пацярпеў ад трагічнага выбуху аміячнай салетры ў порце,
адправіліся польскія пажарныя і медыкі. Польшча таксама прапанавала Лівану дапамогу ў выглядзе медыкаментаў.
аз