Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Сілезіі памежныя службы затрымала 34 нелегальных мігрантаў

08.08.2020 16:22
26 мужчын, чатыры жанчыны і чацвёра дзяцей знаходзіліся ў прычэпе грузавога аўтамабіля
Zdj. ilustracyjne
Zdj. ilustracyjnePixabay

У Сілезіі, на поўдні Польшчы, памежнікі і паліцыя затрымалі 34 нелегальных мігрантаў – гэта  грамадзяне краін Блізкага Усходу. 26 мужчын, чатыры жанчыны і чацвёра дзяцей знаходзіліся ў прычэпе грузавога аўтамабіля.

Пра падрабязнасці распавядае Шымон Масціцкі (Szymon Mościcki) з  Пагранічнай службы Сілезіі.

- Затрыманыя гэта, праўдападобна, грамадзяне Іраку, Ірану, Сірыі і Турцыі курдыйскай нацыянанльнасці. Усе затрыманыя прайшлі медыцынскае абследаванне. Іх стан здароўя не вымагае шпіталізацыі. Супрацоўнікі  забяспечылі іх ежай і напоямі.

Затрыманых замежнікаў перавялі на пагранічны пост у Бельска-Бяла, дзе афіцэры расследуюць абставіны іх знаходжання ў Польшчы.

яс