У Сілезіі, на поўдні Польшчы, памежнікі і паліцыя затрымалі 34 нелегальных мігрантаў – гэта грамадзяне краін Блізкага Усходу. 26 мужчын, чатыры жанчыны і чацвёра дзяцей знаходзіліся ў прычэпе грузавога аўтамабіля.
Пра падрабязнасці распавядае Шымон Масціцкі (Szymon Mościcki) з Пагранічнай службы Сілезіі.
- Затрыманыя гэта, праўдападобна, грамадзяне Іраку, Ірану, Сірыі і Турцыі курдыйскай нацыянанльнасці. Усе затрыманыя прайшлі медыцынскае абследаванне. Іх стан здароўя не вымагае шпіталізацыі. Супрацоўнікі забяспечылі іх ежай і напоямі.
Затрыманых замежнікаў перавялі на пагранічны пост у Бельска-Бяла, дзе афіцэры расследуюць абставіны іх знаходжання ў Польшчы.
яс