Дом дапамогі варшаўскім паўстанцам у польскай сталицы запрашае да супрацоўніцтва адказных валанцёраў і просіць дапамагчы дадатковым аўтамабільным транспартам.
Напярэдадні пандэміі каранавіруса ў дапамогай Дому карысталіся каля сарака паўстанцаў. Яны атрымлівалі бясплатнае харчаванне, культурную праграму і рэабілітацыю.
Падчас пандэміі, пасля закрыцця ўстановы, колькасць паўстанцаў, якія маюць патрэбу ў дапамозе, павялічылася да ста чалавек.
«Валанцёры таксама патрэбныя для фізічных задач», – падкрэслівае старшыня Дома падтрымкі варшаўскіх паўстанцаў Януш Аўсяны (Janusz Owsiany). «Гэта людзі ў сталым узросце, некаторыя таксама важаць шмат. Напрыклад, калі яны перавозяцца ў больніцу, а там няма людзей, якія дапамагаюць у пераводзе на тэрапеўтычныя ложкі, каб паставіць дыягназ, гэта выконвае добраахвотнік», – тлумачыць Аўсяны.
Старшыня Дома дапамогі варшаўскім паўстанцам дадае, што валанцёр павінен умець акрэсліць медыцынскі стан пацыента. «Часта падапечныя могуць быць без кантакту, і цяжка правільна рэагаваць, не разумеючы, ці гэта часовы крызіс ці пагаршэнне здароўя. Добраахвотнікі будуць абсталяваны элементарнымі медыцынскімі прыборамі, бо паўстанцы часта трапляюць, напрыклад, у дыябетычную кому. Да прыезду хуткай дапамогі валанцёр павінен ведаць, як дапамагчы раней«, – падкрэслівае Януш Аўсяны.
Дом падтрымкі варшаўскіх паўстанцаў таксама просіць дапамогі ў арганізацыі аўтамабільнага транспарту. »Павінна быць некалькі машын для дастаўкі ежы, для транспарту падапечных на рэабілітацыю, а таксама, напрыклад, на прагулкі, каб яны маглі хоць часткова вярнуцца да звычайнага жыцця«, – падкрэслівае Януш Аўсяны.
яс