У Беластоку напярэдадні выбараў у Беларусі быў арганізаваны канцэрт і дыскусія пад лозунгам «Муры рухнуць – Жыве Беларусь.
Словы салідарнасці і заахвочвання накіраваны нашым усходнім суседзям.Гаворыць вакалістка гурта «ILO&Friends» Ілона Карпюк.
- Гэта жывы ды сапраўдны доказ таго, што такое хатняе мысленне можа перарасці ў нешта важнае ды патрэбнае. Гэта ініцыятыва сыходзілі знізу ад людзей, якія сазваніліся і пыталіся, ці дамо рады. Потым высветлілася, што знайшлося шмат інстытутаў, СМІ ды людзей, якія былі гатовыя патрымаць такую ініцыятыву.
Арганізатарам падзеі выступіў журналіст ды музыка Пётр Чабан. Акцыя зладжана, каб прадэманстраваць салідарнасць палякаў з беларусамі, якія змагаюцца за дэмакратызацыю краіны.
ПР/юл