Усяго 51 791 чалавек былі заражаны з пачатку эпідэміі каранавірусу ў Польшчы. Памерла 1807 чалавек.
Таксама міністэрства паведаміла, што за апошнія 24 гадзіны ў Польшчы вылечыліся 288 чалавек, заражаных каранавірусам. З пачатку пандэміі выздаравелі 36691 чалавек.
Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што пацыенты займаюць 1930 бальнічных ложкаў. Для іх лячэння выкарыстоўваюцца 73 рэспіратары.105795 чалавек знаходзяцца на каранціне, а 9 227 асоб знаходзяцца пад эпідэміялагічным наглядам.
ПР/юл