Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы зафіксаваныя сотні новых выпадкаў заражэння каранавірусам

09.08.2020 11:24
Міністэрства аховы здароўя краіны паведаміла, што пацверджана 624 новыя выпадкі заражэння каранавірусам і яшчэ 7 выпадкаў смерці ад COVID-19.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/SASCHA STEINBACH Dostawca: PAP/EPA

Усяго 51 791 чалавек былі заражаны з пачатку эпідэміі каранавірусу ў Польшчы. Памерла 1807 чалавек.

Таксама міністэрства паведаміла, што за апошнія 24 гадзіны ў Польшчы вылечыліся 288 чалавек, заражаных каранавірусам. З пачатку пандэміі выздаравелі 36691 чалавек.

Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што пацыенты займаюць 1930 бальнічных ложкаў. Для іх лячэння выкарыстоўваюцца 73 рэспіратары.105795 чалавек знаходзяцца на каранціне, а 9 227 асоб знаходзяцца пад эпідэміялагічным наглядам.

ПР/юл