Карэспандэнт Польскага радыё Зміцер Косцін паведаміў пра сітуацыю за некалькі хвілін да закрыцця ўчастка нумар 100 у консульстве РБ у Беластоку.
"Як мінімум, тут знаходзіцца цяпер 150 чалавек. Беларусы запаўняюць бланкі скаргаў, якія збіраюцца накіроўваць у ЦВК Беларусі, каб паскардзіцца на тое, якім чынам арганізавана галасаванне ў консульстве РБ у Беластоку на ўчастку нумар 100. У 9 раніцы ў чарзе стаяла каля 40 чалавек. Людзі даволі хутка аддалі свой голас. Заняло гэта каля 50 хвілін. Пазней, тым, хто прыходзіў у 10.50 удалося прагаласаваць толькі праз шэсць гадзін. Людзі, якія прыбылі сюды кала 16-й гадзіны польскага часу, каля 20.00 яшчэ даволі далёка стаялі ў чарзе. Людзі настроены на тое, каб падпісваць скаргі. Напэўна ЦВК атрымае шмат скаргаў ад беларусаў на дзеянне консульства ў Беластоку.
Сёння цягам дня ў сувязі з каранавірусам упускалі на тэрыторыю консульства па адной асобе. У выпадку сям'і дазвалялі заходзіць некалькім. Перад уваходам забіралі тэлефонныя прылады і прасілі пакідаць сумкі на ўваходзе. Пры такой колькасці людзей немагчыма было, каб усе паспелі прагаласаваць.
Беларусы, якія знаходзяцца пад Генеральным консульствам РБ у Беластоку не разыходзяцца. Пасля абвяшчэння вынікаў афіцыйнага экзіт пола пачалі сюды таксама прыходзіць беларусы, якія прагаласавалі раней. Сярод тых, хто пад консульствам РБ, знаходзіцца таксама старшыня Парламенцкай камісіі па сувязях з Беларуссю польскага Сейма дэпутат «Грамадзянскай кааліцыі» Роберт Тышкевіч."