Старшыня кааліцыйнай правай партыі „Салідарная Польшча” Збігнеў Зёбра(Zbigniew Ziobro), лічыць, што пры аналізе сітуацыі ў Беларусі трэба браць пад увагу таксама дзеянні і намеры Расійскай Федэрацыі. Паводле палітыка, шмат сведчыць пра тое, што Уладзімір Пуцін плануе адбудаваць расійскую імперыю.
Збігнеў Зёбра, дадаючы, што выказваецца як кааліцыйны партнёр, а не міністр юстыцыі ці генпракурор Польшчы, заявіў, што нягледзячы на „інстынктыўную сімпатыю” да тых, хто змагаецца за перамены ў Беларусі, Польшча павінна дзейнічаць разважліва і асцярожна.
- Шмат сведчыць пра тое, што Пуцін, з улікам яго дзеянняў ва Украіне і іншых постсавецкіх рэспубліках, зацікаўлены ў аднаўленні расійскай імперыі ў савецкай форме, якую памятаюць таксама многія палякі. Ён зробіць усё, каб не выпусціць Беларусі са сферы ўплыву.
У заяве, размешчанай сёння раніцай на сваім сайце, польскае Міністэрства замежных спраў выказала „глыбокую занепакоенасць” жорсткім разгонам паслявыбарчых дэманстрацый у Беларусі.
аз