Польскі ўрад лічыць на паразуменне па справе арганізацыі надзвычайнага саміту ЕС па сітуацыі ў Беларусі, паведаміў прэс-сакратар урада Пётр Мюлер(Piotr Mueller).
Раніцай прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі звярнуўся ў Савет і Еўракамісію з прапановай склікаць сустрэчу кіраўнікоў Еўрасаюза з мэтай абмеркавання пытання апошніх прэзідэнцкіх выбараў і паслявыбарчых пратэстаў у Беларусі.
„Польскі бок хоча, каб сустрэча адбылася як мага хутчэй, найлепш у Бруселі, або ў выглядзе тэлеканферэнцыі”, - тлумачыць прэс-сакратар урада Пётр Мюлер.
Паводле яго, у гэтай сітуацыі краіны ЕС павінны дзейнічаць сумесна і рашуча.
- Гаворка ідзе пра клопат пра вельмі важную еўрапейскую краіну – Беларусь. Гаворка ідзе таксама пра тое, каб мы назіралі за сітуацыяй у Беларусі і прымалі адпаведныя меры з мэтай загарантавання дэмакратычных стандартаў у Беларусі.
Нагадваем, заяву па сітуацыі ў Беларусі таксама выдала польскае Міністэрствам замежных спраў. МЗС заклікала беларускія ўлады „спыніць дзеянні, якія абвастраюць сітуацыю” у краіне.
аз