"Мы назіраем за сітуацыяй у Беларусі, мы пастаянна кантактуем з нашымі партнёрамі па НАТА", – сказаў намеснік міністра абароны Войцех Скуркевіч, каментуючы размяшчэнне беларускіх войскаў каля польскай мяжы і. Ён адзначыў, што падставаў для турботы няма.
У аўторак Лукашэнка аддаў загад аб перадыслакацыі некаторых часткак у заходнія рэгіёны Беларусі, да мяжы з Польшчай і Літвой. Яны знаходзіліся ў поўнай баявой гатовасці. У выніку ў Беларусі ўзнікаюць праблемы «не толькі знутры, але і звонку».
14 ліпеня кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў краін ЕЗ дамовіліся пачаць працу па санкцыях супраць вінаватых у гвалце і фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.
PAP/эж