Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы ўзбуджана крымінальная справа па факце збіцця грамадзянаў РП у Беларусі

05.09.2020 09:08
Следства будзе датычыць незаконных затрыманняў, пабояў і катаванняў, якія здзяйснялі амапаўцы і іншыя беларускія сілавікі.
Вітольд Дабравольскі і Кацпэр Сяніцкі Foto: PAP/Marcin Obara

Польская пракуратура распачала расследаванне па факце злачынстваў беларускіх АМАПаўцаў

Падставай для расследавання стала збіццё і катаванне трох палякаў, якія былі затрыманыя ў Беларусі падчас пратэстаў. Да расследавання будуць таксама прыцягнутыя працаўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы (ABW).

Вядомыя імёны двух з трох затрыманых у Беларусі палякаў – Вітjльд Дабравольскі і Кацпэр Сяніцкі. 10 жніўня ў Мінску і жорстка збілі. Пасля вяртання з Беларусі судова-медычная экспертыза пацвердзіла траўмы грамадзянаў Польшчы.

Следства будзе датычыць незаконных затрыманняў, пабояў і катаванняў, якія здзяйснялі амапаўцы і іншыя беларускія сілавікі.

RMF24/эж

Маці зніклага ў Беларусі паляка: Кацпэр усведамляў, што гэта гістарычны момант для Беларусі

12.08.2020 15:25
Амбасада Польшчы ў Беларусі пацвердзіла, што падчас падаўлення мірных акцыяў пратэсту ў Беларусі было затрымана трох грамадзянаў Польшчы.

Пацярпелы ад сваволля беларускіх сілавікоў: «Уся падлога спортзалы РУУС была залітая крывёю»

14.08.2020 18:42
Паводле афіцыйных дадзеных, каля 7 тысяч чалавек прайшлі праз канвеер гвалту ашалелых сілавікоў. 

У Польшчу вярнуліся затрыманыя ў Мінску палякі (ФОТА)

14.08.2020 19:03
«Нас некалькі гадзін катавалі: нас пастаянна збівалі і псіхічна мучылі. Нам таксама аказвалі нацыянальныя антыпатыі».

Затрыманы ў Беларусі паляк: Нацыянальнасць стала падставай для дадатковых пабояў

17.08.2020 15:59
Двое маладых палякаў разам з як мінімум сямю тысячамі беларусаў трапілі ў канвеер гвалту, здзекаў і прыніжэння, які стаіць на ахове «заваёваў» рэжыму Лукашэнкі.