Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Разведкі інтэнсіўна цікавяцца распрацоўкай прышчэпкі ад каранавіруса

08.09.2020 18:37
Асабліва інтэнсіўнай на гэтым полі з’яўляцца актыўнасць кітайскай і расійскай разведак.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com/S.Myshkovsky

Gazeta Wyborcza паведамляе, што амерыканскія спецслужбы інтэнсіфікавалі свае дзеянні ў сувязі з актыўнасцю замежных разведак, якія хочуць скрасці распрацоўкі прывіўкі ад каранавіруса. Пра гэта польская газета піша са спасылкай на New York Times.

Паводле амерыканскага выдання, пандэмія кардынальна змяніла прыярытэты спецслужб розных краін. Актуальна працягваецца барацьба за сакрэты, звязаныя з распрацоўкай прышчэпкі.

Дарэчы, сітуацыя нагадвае 1960-я гады, калі ў касмічнай гонцы разведкі ЗША і Савецкага Саюза востра змагаліся ў здабыванні сакрэтаў у касмічнай галіне. Актуальна сітуацыя ў вайне разведак яшчэ больш дынамічная чым у 1960-я гады, таму што тады касмічныя распрацоўкі працягваліся гадамі, а праца над прывіўкай – гэта пытанне месяцаў ды нават тыдняў.

Паводле журналістаў, пад асаблівы прыцэл разведак трапілі ўніверсітэты ды навуковыя цэнтры, якія працуюць над прывіўкамі. І вялікая роля ў вайне разведак адыгрываюць хакеры – гэта асаблівасць сённяшніх дзён, бо падчас касмічнай гонкі інфармацыя здабывалася класічнымі разведметадамі.

Асабліва інтэнсіўнай на гэтым полі з’яўляцца актыўнасць кітайскай і расійскай разведак, паведамляюць амерыканскія і брытанскія крыніцы. Кітайцы і расіяне шпіёняць не толькі за навуковымі цэнтрамі і ўніверсітэтамі, але таксама за фармацэўтычнымі канцэрнамі, паведамляе Gazeta Wyborcza.

вс