Беларуская Служба

Адміністрацыйныя будынкі ў Польшчы будуць падсвечаны колерамі беларускага сцяга

09.09.2020 06:46
ніцыятарам агульнапольскай акцыі #lightforbelarus (па-бел. «Святло для Беларусі») зя’ўляецца Нацыянальны цэнтр культуры Польшчы.
Protesty na Białorusi
Protesty na BiałorusiPAP/EPA/STRINGER

У бліжэйшыя выходныя, 12-13 верасня, на знак салідарнасці з народам Беларусі, польскія ўстановы культуры, будынкі дзяржаўнай адміністрацыі будуць падсветленыя ў колеры белавусага бела-чырвона-белага сцяга.

Ініцыятарам агульнапольскай акцыі #lightforbelarus (па-бел. «Святло для Беларусі») зя’ўляецца Нацыянальны цэнтр культуры Польшчы, яго дырэктар Рафал Вісьневкі лічыць, што палякі павінны быць салідарныя з беларусамі:

-Гэты сімвалічны крок мае вялікае значэнне. Дзякуючы яму мноства мастакоў, актывістаў і звычайных грамадзянаў Беларусі даведаюцца, як многа людзей па-за межамі Беларусі пагрымлівае іх памкненне да свабоды.

Апроч гэтага, у пятніцу, 11 верасня, Грамадскае тэлебачанне Польшчы пакажа канцэрт прысвечаны Беларусі.

эж