Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэм’ер Матэвуш Маравецкі сустрэнецца са Святланай Ціханоўскай

09.09.2020 07:25
Экс-кандыдатка на пасаду прэзідэнта Беларусі Святлана Ціханоўская знаходзіцца з некалідзённым візітам у Польшчу.
Святлана Ціханоўская PAP/EPA/STRINGER

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі сустрэнецца сёння ў Варшаве з экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Святланай Ціханоўскай. Падчас размовы будзе абмяркоўвацца сітуацыя ў Беларусі - вызваленне палітвязняў і падтрымка грамадзянскай супольнасці ў краіне.

Затым кіраўнік польскага ўрада і Ціханоўская сустрэнуцца з беларусамі, якія пражываюць у Польшчы, а пазней са студэнтамі Варшаўскага ўніверсітэта, дзе Ціханоўская выступіць з дакладам.

Каля поўдня з беларускім госцем сустрэнецца кіраўнік Незалежнага самакіроўнага прафесійнага саюза «Салідарнасць» (NSZZ «Салідарнасць») Пётр Дуда(Piotr Duda), які ўчора вярнуўся з Беларусі.

Святлана Ціханоўская будзе госцем Эканамічнага форуму, які праходзіць у гарадку Карпач(Karpacz) на поўдні Польшчы. Яна сустрэнецца таксама з лідарам апазіцыйнай «Грамадзянскай платформы» Барысам Будкам(Borys Budka).

аз