Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі сустрэнецца сёння ў Варшаве з экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Святланай Ціханоўскай. Падчас размовы будзе абмяркоўвацца сітуацыя ў Беларусі - вызваленне палітвязняў і падтрымка грамадзянскай супольнасці ў краіне.
Затым кіраўнік польскага ўрада і Ціханоўская сустрэнуцца з беларусамі, якія пражываюць у Польшчы, а пазней са студэнтамі Варшаўскага ўніверсітэта, дзе Ціханоўская выступіць з дакладам.
Каля поўдня з беларускім госцем сустрэнецца кіраўнік Незалежнага самакіроўнага прафесійнага саюза «Салідарнасць» (NSZZ «Салідарнасць») Пётр Дуда(Piotr Duda), які ўчора вярнуўся з Беларусі.
Святлана Ціханоўская будзе госцем Эканамічнага форуму, які праходзіць у гарадку Карпач(Karpacz) на поўдні Польшчы. Яна сустрэнецца таксама з лідарам апазіцыйнай «Грамадзянскай платформы» Барысам Будкам(Borys Budka).
аз