Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Матэвуш Маравецкі: Тое, што адбываецца ў Беларусі мае вялікае значэнне для Польшчы і Еўропы

09.09.2020 08:54
Прэм’ер нагадаў, што ў 2006 годзе прэзідэнт Лех Качыньскі двойчы сустрэўся з Аляксандрам Мілінкевічам.   
  .
Прэм'ер Матэвуш Маравецкі.PAP/Radek Pietruszka

Тое, што адбываецца ў Беларусі, мае вялікае значэнне не толькі для беларусаў, але і для Польшчы і Еўропы, лічыць прэм'ер Матэвуш Маравецкі. Перад сустрэчай з экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Святланай Ціханоўскай кіраўнік урада падкрэсліў, што Польшча павінна дапамагчы ўсходняму суседу:

- Беларусы пераадолелі страх і паказваюць усёй Еўропе, што яны хочуць быць свабоднай, дэмакратычнай і прававой дзяржавай. Польшча дапамагае беларусам прыняць рашэнне па гэтай справе. Мы робім тое, што польская дэмакратычная ўлада павінна зрабіць. Падобным чынам у 2006 годзе зрабіў тагачасны прэзідэнт Лех Качыньскі, які двойчы – перад і пасля выбараў, размаўляў з супернікам Аляксандра Лукашэнкі на выбарах Аляксандрам Мілінкевічам.    

Матэвуш Маравецкі і Святлана Ціханоўская сустрэнуцца з беларусамі, якія жывуць у Польшчы, а потым са студэнтамі Варшаўскага ўніверсітэта.

аз