Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскія ўлады падарылі Беларускаму дому ў Варшаве новую сядзібу

09.09.2020 11:10
«Гэта сімвалічны доказ нашай салідарнасці», - заявіў прэм’ер Матэвуш Маравецкі.
    .
Матэвуш Маравецкі і Святлана Ціханоўская.PAP/Piotr Nowak

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі ўручыў Святлане Ціханоўскай ключы ад новай сядзібы Беларускага дома ў Варшаве. «Гэта сімвалічны доказ нашай салідарнасці з беларускім народам», - сказаў кіраўнік польскага ўрада.

Матэвуш Маравецкі выказаў надзею, што гэты падарунак будзе садзейнічаць барацьбе за свабодную Беларусь:

- Хай сімвалам нашай салідарнасць з’яўляецца перадача ключоў да новага Беларускага дома ў Варшаве, то бок сядзібы беларусаў, якія будуць клапаціцца пра тое, каб гэтае змаганне за свабоду, незалежнасьць і дэмакратыю закончылася поспехам.

Беларускі дом - гэта арганізацыя, якая падтрымлівае грамадзянскія ініцыятывы і незалежную журналістыку ў Беларусі. Сядзіба Асацыяцыі знаходзіцца на вуліцы Вейскай(Wiejska) побач з будынкам Сейма. Новае месца размешчанае ў раёне Саская Кемпа (Saska Kępa).

аз