Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі сустрэўся ў Варшаве з экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Святланай Ціханоўскай. Яшчэ перад сустрэчай у Першай праграме Польскага радыё Матэвуш Маравецкі падкрэсліваў, што Польшча павінна дапамагаць Беларусі і мае канкрэтны план гэтай дапамогі:
- Мы падтрымліваем студэнтаў, якія хочуць прыехаць на вучобу ў Польшчу, падтрымліваем розныя асяроддзі, звязаныя з Беларуссю, накіроўваем гуманітарную дапамогу, у польскіх шпіталях лечым асобы, жорстка параненыя падчас мірных дэманстрацый па загадзе беларускага рэжыму.
Матэвуш Маравецкі нагадаў, што Польшча падтрымлівае таксама беларускае грамадства шляхам перадачы сумленнай інфармцыі пра тое, што адбываецца ў іх краіне.
Польшча салідарная з Беларуссю па розных прычынах, заявіў прэм’ер:
- Гэта вынікае таксама з таго, што Польшча падтрымлівае імкненне да незалежнасці, свабоды, дэмакратыі і вяршэнства законаў. Мы хочам, каб за ўсходняй мяжой Польшчы была суверэнная краіна.
Кіраўнік польскага ўраду падкрэсліў, што Беларусі неабходная таксама падтрымка Еўрасаюза.
аз