Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Польшча падтрымлівае беларусаў таксама шляхам перадачы сумленнай інфармацыі»

09.09.2020 12:01
Кіраўнік польскага ўраду падкрэсліў, што Польшча павінна дапамагаць Беларусі і мае канкрэтны план гэтай дапамогі.
    .
Матэвуш Маравецкі і Святлана Ціханоўская.PAP/Piotr Nowak

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі сустрэўся ў Варшаве з экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Святланай Ціханоўскай. Яшчэ перад сустрэчай у Першай праграме Польскага радыё Матэвуш Маравецкі падкрэсліваў, што Польшча павінна дапамагаць Беларусі і мае канкрэтны план гэтай дапамогі:

- Мы падтрымліваем студэнтаў, якія хочуць прыехаць на вучобу ў Польшчу, падтрымліваем розныя асяроддзі, звязаныя з Беларуссю, накіроўваем гуманітарную дапамогу, у польскіх шпіталях лечым асобы, жорстка параненыя падчас мірных дэманстрацый па загадзе беларускага рэжыму.

Матэвуш Маравецкі нагадаў, што Польшча падтрымлівае таксама беларускае грамадства шляхам перадачы сумленнай інфармцыі пра тое, што адбываецца ў іх краіне.

Польшча салідарная з Беларуссю па розных прычынах, заявіў прэм’ер:

- Гэта вынікае таксама з таго, што Польшча падтрымлівае імкненне да незалежнасці, свабоды,  дэмакратыі і вяршэнства законаў. Мы хочам, каб за ўсходняй мяжой Польшчы была суверэнная краіна.

Кіраўнік польскага ўраду падкрэсліў, што Беларусі неабходная таксама падтрымка  Еўрасаюза.

аз