Экс-кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская заявіла, што беларусы пратэстуюць у абарону свайго выбарчага права. «Гэтае права ў нас адабралі 9 жніўня, калі прэзідэнцкія выбары былі сфальсіфікаваныя», - сказала яна.
Выступаючы з дакладам у Варшаўскім універсітэце Ціханоўская падкрэсліла ролю беларускіх жанчын у арганізацыі пратэстаў:
- Ніколі раней беларускія жанчыны не ўдзельнічалі так у грамадскім жыцці. Гэта менавіта яны збіралі подпісы за кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах. На мітынгах побач са мной стаялі жанчыны. Беларускія жанчыны стаялі ў першых шэрагах дэманстрантаў і абаранялі збітых міліцыянтамі мужчын. Я вельмі ўдзячная ўсім жанчынам за іх адданасць нашай барацьбе, бо я разумею, як цяжка жанчынам.
Святлана Ціханоўская таксама сказала, што беларускія акцыі пратэсту нагадваюць рух «Салідарнасць», які прывёў да падзення камунізму ў Польшчы. Яна выказала надзею, што шлях да свабоды Беларусі будзе карацейшым, чым шлях «Салідарнасці».
аз