Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Салідарнасць» плануе дапамагчы ў стварэнні моцных прафсаюзаў у Беларусі

09.09.2020 15:02
Кіраўнік польскага прафсаюза сустрэўся сёння ў Варшаве са Святланай Ціханоўскай.
            .
Кіраўнік польскага прафсаюза «Салідарнасць» Пётр Дуда сустрэўся сёння ў Варшаве са Святланай Ціханоўскай.PAP/Rafał Guz

Старшыня Незалежнага самакіроўнага прафесійнага саюза «Салідарнасць» (NSZZ «Solidarność») Пётр Дуда(Piotr Duda) заявіў пасля сустрэчы ў Варшаве са Святланай Ціханоўскай, што прафсаюз хоча дапамагчы ў стварэнні свабодных прафсаюзаў у Беларусі.

- Мы плануем супольна будаваць моцную структуру Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў. Прапануем курсы для лідараў, якія будуць ствараць моцны прафсаюз у Беларусі. Мы лічым, што пратэсты ў Беларусі павінны мець гібрыдную форму. Гаворка ідзе пра тое, каб адбываліся і дэманстрацыі на вуліцах, і розныя формы забастовак, там дзе гэта магчымае. Трэба выбіраць форму, якая будзе найбольш зручнай на дадзеным заводзе.    

Пётр Дуда таксама нагадаў, што «Салідарнасць» заснавала рахунак «Салідарныя з Беларуссю», на які можна пералічаць грошы. Яго нумар можна знайсці на сайце tysol.pl.

Нагадваем, учора лідар польскага прафсаюза вярнуўся з Беларусі, дзе сустрэўся з кіраўніком Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандрам Ярашуком.  Падчас сустрэчы абмяркоўваліся формы падтрымкі, якую польскі бок можа аказаць калегам у Беларусі.

аз