Старшыня Незалежнага самакіроўнага прафесійнага саюза «Салідарнасць» (NSZZ «Solidarność») Пётр Дуда(Piotr Duda) заявіў пасля сустрэчы ў Варшаве са Святланай Ціханоўскай, што прафсаюз хоча дапамагчы ў стварэнні свабодных прафсаюзаў у Беларусі.
- Мы плануем супольна будаваць моцную структуру Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў. Прапануем курсы для лідараў, якія будуць ствараць моцны прафсаюз у Беларусі. Мы лічым, што пратэсты ў Беларусі павінны мець гібрыдную форму. Гаворка ідзе пра тое, каб адбываліся і дэманстрацыі на вуліцах, і розныя формы забастовак, там дзе гэта магчымае. Трэба выбіраць форму, якая будзе найбольш зручнай на дадзеным заводзе.
Пётр Дуда таксама нагадаў, што «Салідарнасць» заснавала рахунак «Салідарныя з Беларуссю», на які можна пералічаць грошы. Яго нумар можна знайсці на сайце tysol.pl.
Нагадваем, учора лідар польскага прафсаюза вярнуўся з Беларусі, дзе сустрэўся з кіраўніком Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандрам Ярашуком. Падчас сустрэчы абмяркоўваліся формы падтрымкі, якую польскі бок можа аказаць калегам у Беларусі.
аз