Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Штаб-кватэра камандавання 5-га корпуса амерыканскай арміі будзе знаходзіцца ў Познані

09.09.2020 18:11
Пра гэта паведаміла ў Твітэры пасол Злучаных Штатаў Амерыкі ў Польшчы Джаржэт Масбахер.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Military_Material/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пасол ЗША ў Польшчы Джаржэт Масбахер паведаміла ў Твітэры, што ў Познані будзе размяшчацца штаб-кватэра камандавання 5-га корпуса амерыканскай арміі.

„Гэта афіцыйна. Мы не марудзім - гэта вельмі важны крок у нашым ваенным супрацоўніцтве! Разам мы ўмацуем бяспеку Польшчы і рэгіёну”, - напісала Джаржэт Масбахер.

Камандаванне амерыканскіх узброеных сіл у Еўропе абвясціла ў прэс-рэлізе, што ў кастрычніку ў Познань прыбудзе першая група жаўнераў, якой даручана аператыўнае планаванне і кіраванне ратацыйнай прысутнасцю амерыканскіх войскаў у Еўропе.

Група будзе налічваць прыблізна 635 ваеннаслужачых, частка з якіх будзе дыслакавацца ў Познані.

Міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак(Mariusz Błaszczak) напісаў у Твітэры, што вітае гэтае рашэнне. „Мы паслядоўна ўмацоўваем польска-амерыканскія адносіны і фактычна павялічваем прысутнасць амерыканскіх войскаў у Польшчы”, - напісаў міністр.

Злучаныя Штаты Амерыкі паведамілі аб стварэнні 5-га корпуса амерыканскай арміі ў лютым. Яго галоўная штаб-кватэра ў ЗША знаходзіцца форт Нокс у штаце Кентукі. Камандзірам 5-га корпуса прызначаны генерал-лейтэнант Джон Каляшэскі(John Kolasheski).

аз