Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Святлана Ціханоўска атрымала ўзнагароду Эканамічнага форуму

09.09.2020 20:31
Гэта доказ салідарнасці з удзельнікамі мірных паслявыбарчых пратэстаў у Беларусі, кажуць арганізатары мерапрыемства.
     .
Святлана Ціханоўска атрымала ўзнагароду Эканамічнага форуму.PAP/Maciej Kulczyński


Святлана Ціханоўска атрымала спецыяльную ўзнагароду Эканамічнага форуму, які праходзіць у гарадку Карпач(Karpacz) на поўдні Польшчы.

Цырымонія ўручэння ўзнагародаў, гэта адзін з найважнейшых момантаў форума. Сёлета яна з-за эпідэміі яна была падзелена на два дні. Учора ўзнагароду „Чалавек года” атрымаў старшыня канцэрну PKN Orlen Даніэль Абайтэк(Daniel Obajtek).

„Спецыяльная ўзнагарода для Святланы Ціханоўскай, гэта доказ нашай салідарнасці з удзельнікамі мірных паслявыбарчых пратэстаў у Беларусі”, - кажа арганізатар форуму Зыгмунт Бэрдыхоўскі (Zygmunt Berdychowski).

- Нашая падтрымка павінна стварыць клімат для развіцця грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Гаворка ідзе пра тое, каб быў магчымы дыялог і кампраміс.

Сітуацыя ў Беларусі была адной з галоўных тэмаў сённяшняга дня Эканамічнага форуму. Святлана Ціханоўская была адным з беларускіх гасцей мерапрыемства.

аз