Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ціханоўская: Захад павінен задумацца, як ставіцца да Лукашэнкі пасля 5 лістапада

10.09.2020 08:37
„Дэталёва на згаданае пытанне я змогу адказаць толькі 5 лістапада”, - заявіў кіраўнік польскай дыпламатыі.
  i     .
Святлана Ціханоўская i міністр замежных спраў Збігнеў Рау.PAP/Maciej Kulczyński

„Дыскусія паказала поўнае супадзенне поглядаў па „пытанні асноватворных каштоўнасцей”, - такім чынам міністр замежных спраў Збігнеў Рау(Zbigniew Rau) падсумаваў учарашнюю сустрэчу са Святланай Ціханоўскай.
 
Падчас свайго выступлення на Эканамічным форуме ў гарадку Карпач(Karpacz) экс-кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі заклікала паважаць суверэнітэт ейнай краіны.

Яна звярнула ўвагу на тое, што ўлады кожнай краіны павінны падумаць, як яны будуць ставіцца да Аляксандра Лукашэнкі, калі 5 лістапада скончыцца тэрмін яго прэзідэнцкіх паўнамоцтваў.

Кіраўнік польскай дыпламатыі запытаны журналістамі пра пазіцыю Польшчы па гэтай справе заявіў, што афіцыйны адказ зможа даць толькі 5 лістапада.  

- Гэта дынамічны працэс кансалідацыі краінаў нашага рэгіёну Еўропы, у тым ліку краінаў рэгіёну Балтыйскага мора, членаў Вышаградскай групы і Еўрасаюза. Усе добра разумеюць, што гэтыя выбары не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі, ні празрыстымі. Усё гэта сведчыць пра тое, што на згаданае пытанне я змогу адказаць дэталёва толькі 5 лістапада.

Святлана Ціханоўская на пытанне журналістаў, ці патрэбна Беларусі рашучая дапамога еўрапейскіх краін, адказала, што беларусы будуць прасіць аб гэтым толькі ў сітуацыі, калі ўлады перасякуць мяжу гвалту і тэрору. Паводле яе, на дадзены момант, Беларусь хоча вырашыць свае праблемы самастойна, але просіць увагі і зацікаўлення з боку дэмакратычных краін.

аз