Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Святлана Ціханоўская прыняла ўзнагароду ад імя беларускага народу

10.09.2020 11:56
Святлана Ціханоўская, у словах падзякі за спэцыяльную ўзагароду Эканамічнага форуму ў Польшчы, падкрэсліла, што прымае яе ад імя ўсяго беларускага народу.
Святлана Ціханоўская на Эканамічным форуме ў КарпачыPAP/Sebastian Borowski

Святлана Ціханоўская, у словах падзякі за спэцыяльную ўзагароду Эканамічнага форуму ў Польшчы,  падкрэсліла, што прымае яе ад імя ўсяго беларускага народу.

Праграмная рада Эканамічнага форуму ўручыла Ціханоўскай прэмію  за дзейнасць на карысць дэмакратызацыі жыцця ў Беларусі.

"Я не Святлана Ціханоўская, я – кожны чалавек у маёй роднай Беларусі.  Я вельмі ганаруся кожным грамадзянінам маёй краіны, які здолеў перамагчы страх і вырашыў змагацца за свае правы, бяспеку і свабоду Беларусі. Гэтая ўзнагарода не мне, - гэта узнагарода  беларусам". 

У сваім выступе Святлана Ціханоўская адзначыла, што ёй давялося замяніць мужа на на прэзідэнцкіх выбарах, бо ён быў арыштаваны і падвергнуты палітычным рэпрэсіям.

яс