Вайсковы самалёт «Геркулес» C130 адправіўся сёння раніцай з гуманітарным грузам у сталіцу Лівана. На борце машыны была гуманітарная дапамога для жыхароў Бейрута.
Міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак (Mariusz Błaszczak) заявіў, што гэта ўжо трэці транспарт у гэтую краіну, у якім удзельнічаюць польскія вайскоўцы:
- Дапамога была арганізавана супольна з Caritas Polska і асацыяцыяй „Дапамога Касцёлу ў патрэбе”, якую ачольвае ксёндз Вальдэмар Цісла. Гэта прадукты харчавання і сродкі асабістай аховы для медыкаў і іншых супрацоўнікаў службы аховы здароўя.
Нагадваем, на пачатку жніўня ў порце Бейрута адбыўся выбух некалькі тысяч тон аміячнай салетры, у выніку якога пацярпелі некалькі тысяч чалавек, а больш за 130 загінулі. Польшча ўдзельнічае ў дапамозе Лівану з самага пачатку. Пасля выбуху польскія пажарныя дапамагалі ў пошуках на месцы трагедыі.
Падтрымку жыхарам Бейрута таксама арганізуе Caritas Polska, які перадаў тамтэйшаму касцёлу больш за 100 тысяч злотых дапамогі. Прайшоў таксама збор прадуктаў і тавараў для пацярпелых.
аз