Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беластоцкі ўніверсітэт гатовы прыняць больш студэнтаў з Беларусі

10.09.2020 16:08
Пра гэта заявіў рэктар універсітэту прафесар Роберт Цібароўскі.
      4.08.2020
Пікет "Салідарныя з Беларуссю" ў Беластоку 4.08.2020radyjo.net/М.Стэпанюк

Ён нагадаў, што вялікая група беларусаў ужо прыязджае вучыцца ў Беласток.

«Штогод прыязджае іх больш за сотню. Таму большая колькасць не будзе для нас нечаканасцю. Значная частка студэнтаў з Беларусі маюць Картку паляка, якія карыстаюцца аднолькавымі правамі, як нашыя польскія студэнты. Другая група гэта студэнты, у якіх няма Карткі паляка і яны ў нас на правах замежных студэнтаў, аднак на пэўных ільготных умовах».

Беластоцкі ўніверсітэт разлічвае на падтрымку ўраду, калі студэнтаў з Беларусі прыедзе вялікая колкасць. Тым больш, што прэм'ер-міністр Маравецкі раней казаў, што ўрад рыхтуе спецыяльную стыпендыяльную праграму для рэпрэсаваных у Беларусі студэнтаў.

Віленскі філіял Беластоцкага ўніверсітэту таксама гатовы прыняць дадатковых студэнтаў з Беларусі.

яс