Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У суботу і нядзелю бел-чырвона-белыя колеры азараць будынак Музея Другой сусветнай вайны ў Гданьску

11.09.2020 16:00
У гэтыя выходныя ў кампанію #ligtforbelarus уключаюцца культурныя ўстановы ў Польшчы.
Музей Другой сусветнай вайны ў ГданьскуBy Jroepstorff - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=59591595

Музей Другой сусветнай вайны ў Гданьску далучыўся да кампаніі падтрымкі для Беларусі #lightforbelarus. Кампанія «Святло для Беларусі» пройдзе ў гэтыя выхадныя (12-13 верасня). У гэты дзень установы культуры Польшчы, а таксама Літвы, Украіны і Грузіі будуць асвятляць свае фасады колерамі гістарычнага бела-чырвона-белага сцяга Беларусі.
Мы салідарныя з народам Беларусі, які змагаецца за суверэнітэт, падкрэслівае Караль Наўроцкі (Karol Nawrocki) дырэктар Музея Другой сусветнай вайны:

«Мы далучаемся да акцыі Нацыянальнага цэнтру культуры. Таксама на будынку нашага музею зазіхацяць колеры гістарычнага беларускага сцяга. Мы салідарызуемся з беларускім народам, які змагаецца за сваю суб'ектнасць і суверэнітэт. Гданьск зʼяўляецца горадам свабоды і суверэннасці. Тут нарадзіўся прафсаюз «Салідарнасць», які прывёў да падзення камуністычнай сістэмы. Мы зычым беларусам поспехаў і дзелімся з імі дабром».

Бел-чырвона-белыя колеры азараць будынак Музея Другой сусветнай вайны ў Гданьску а 19 гадзіне ў суботу і нядзелю.

Кампанія #lightforbelarus мае сусветны маштаб, але арганізатары: Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны, Інстытут Адама Міцкевіча і Нацыянальны цэнтр культуры спадзяюцца перш за ўсё на шырокі водгук устаноў і суайчыннікаў у Польшчы.

Калі немагчыма выкарыстаць светлавую праекцыю, ініцыятары просяць далучыцца да акцыі, вывесіўшы сцяг або сімвалічна выкарыстоўваючы колеры гістарычнага беларускага сцяга на  іх установе.

Далучыцца да кампаніі «Святло для Беларусі» можа любы жадаючы. Дастаткова павесіць сцяг, наляпіць яго адбітак на акно або асвятліць акно белым, чырвоным і белым колерамі.

яс