Люблінскі Універсітэт Марыі Кюры-Складоўскай (UMCS) падрыхтаваў для беларусаў 10 месцаў для навучання ў рамках спецыяльнага выдання праграмы «Таленты ў UMCS».
«Гэта выраз салідарнасці з беларускай супольнасцю», – тлумачыць прэс-сакратар універсітэту Анэта Адамска (Aneta Adamska):
«У сувязі з актуальнай сітуацыяй у Беларусі адміністрацыя нашага універсітэту вырашыла адкрыць спецыяльную праграму. Праграма скіраваная да студэнтаў і кандыдатаў з Беларусі, якія закончылі бакалаўрат і па прычынах, звязаных з актуальнай сітуацыяй у краіне ў іх няма магчымасцяў паступіць у магістратуру, або іх адлічылі з ВНУ».
Wydział Humanistyczny UMCS w Lublinie
Зараз ахвотных правяраюць на веданне замежных моў. Набор працягваецца да дасягнення ліміту месцаў, але не даўжэй чым да 25 верасня.
Асобы, якіх станоўча пройдуць набор на ўдзел у праграме, атрымаюць права на бясплатную адукацыю ў Люблінскім універсітэце з гэтага навучальнага года. Падрабязнасці можна знайсці на сайце ўніверсітэту https://www.umcs.pl/
Падобную праграму рыхтуе Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт. Падрабязнасці, у тым ліку колькасць месцаў для студэнтаў з Беларусі, пакуль вызначаюцца.
яс